Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лютага 2018, 11:35

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па развіцці супрацоўніцтва краін СНД пройдуць 7-8 лютага ў Мінску

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, прысвечаныя ўзаемадзеянню ў СНД у 2018 годзе, пройдуць у Мінску 7-8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Плануецца, што ўдзел у пасяджэнні прыме першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі. На сустрэчы прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў маюць намер абмеркаваць задачы развіцця супрацоўніцтва ў Садружнасці.

Удзельнікі кансультацый падвядуць вынікі рэалізацыі плана шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у СНД на 2017 год і разгледзяць праект аналагічнага дакумента на 2018-ы. Як адзначылі ў прэс-службе, "план шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у СНД на 2017 год выкананы ў поўным аб'ёме, праведзены ўсе запланаваныя мерапрыемствы". У прыватнасці, адбыліся дзевяць кансультацый, адно пасяджэнне кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў. Двойчы збіраўся кансультатыўны камітэт кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў краін СНД.

"На падставе прапаноў, што паступілі ад знешнепалітычных ведамстваў, Выканкам СНД падрыхтаваў праект плана кансультацый на 2018 год, які ў цэлым па тэматыцы адпавядае кансультацыям, паспяхова праведзеным у 2017 годзе. Дакумент плануецца ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета міністраў замежных спраў СНД, пасяджэнне якога адбудзецца 6 красавіка ў Мінску", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі