Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2018, 18:46

Кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах-2018 вылучаны 22,7 тыс. чалавек

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Беларусі вылучаны 22,7 тыс. чалавек, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"На 18 тыс. 111 выбарчых акруг вылучана 22 тыс. 719 чалавек", - расказала Лідзія Ярмошына.

Такім чынам, сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне складае 1,2.

Паводле слоў старшыні ЦВК, найбольшая палітычная актыўнасць назіраецца па горадзе Мінску - на адну акругу ў сярэднім па шэсць прэтэндэнтаў.

Цяпер пададзеныя дакументы праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю - выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.ю Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. На папярэдніх мясцовых выбарах у 2014 годзе кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 22,7 тыс. чалавек, колькасць акруг тады была большая, размяркоўвалася 18,8 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі