Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лістапада 2019, 17:39

Кандыдатам у дэпутаты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі - місія СНД

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі. Такая ацэнка дадзена ў прамежкавай справаздачы місіі СНД аб ходзе назірання за падрыхтоўкай выбараў, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

"На думку наглядальнікаў ад Садружнасці, агітацыйны перыяд праходзіць у цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса, кандыдатам у дэпутаты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі і доступу да сродкаў масавай інфармацыі, - гаворыцца ў прамежкавай справаздачы. - Аднак маюць месца факты невыканання асобнымі кандыдатамі ўстаноўленых Кодэксам абмежаванняў пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі. У такіх выпадках акруговыя камісіі прымяняюць меры па спыненні парушэнняў аж да адмены рэгістрацыі кандыдатаў".

Місія адзначае, што выбаршчыкі шырока і падрабязна інфармуюцца аб рабоце па падрыхтоўцы выбараў. На сайце Цэнтральнай камісіі прадастаўляецца неабходная нарматыўна-прававая і статыстычная інфармацыя, якая адносіцца да выбарчай кампаніі. Свае канчатковыя высновы і ацэнкі па выніках маніторынгу выбарчай кампаніі ў Беларусі місія выкладзе ў падагульняючым дакуменце пасля правядзення выбараў.

Місія пачала маніторынг выбарчай кампаніі 4 верасня. У яе складзе на 6 лістапада акрэдытаваны 461 наглядальнік, які прадстаўляе Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камітэт Садружнасці. На доўгатэрміновай аснове працуюць 48 наглядальнікаў.

"Місія працуе адкрыта і галосна, яе дзейнасць асвятляецца ў прэсе, тэле- і радыёперадачах. Штаб місіі выпускае інфармацыйныя паведамленні аб ходзе назірання за падрыхтоўкай выбараў. Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад Садружнасці адкрыты для размовы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў рэгіёнах рэспублікі", - адзначаецца ў справаздачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі