Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2016, 10:39

Кадыраў адказаў на крытыку Лукашэнкі і гатовы прыехаць у Беларусь

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў напісаў у свой інстаграм, што гатовы прыехаць у Беларусь для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Рамзан Кадыраў адказаў на запрашэнне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Беларусь, якое прагучала 17 лістапада ў час сустрэчы з расійскімі журналістамі.

"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Вельмі крануты Вашымі добрымі словамі ў адрас Чачэнскай Рэспублікі і чачэнскага народа! Яны былі выказаны ў ходзе прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў чацвер у Мінску. Лічу сваім абавязкам запэўніць, што з такой жа павагай мы ставімся да Вас асабіста, да Рэспублікі Беларусь і да беларускага народа! Адназначна, прымаю Вашу крытыку, як ад мудрага, вопытнага палітыка, лідара дружалюбнай Расіі дзяржавы і брацкага народа! Палічу для сябе за гонар прыехаць у Мінск і сустрэцца ў любы зручны для Вас час", - падкрэсліў Кадыраў.

Кіраўнік Чачні таксама запрасіў Прэзідэнта Беларусі наведаць Чачэнскую Рэспубліку. "Мы Вам будзем вельмі рады. Чачэнскі народ сустрэне Вас дастойна! Я на працягу многіх гадоў з вялікім інтарэсам назіраю за сацыяльна-эканамічным развіццём Рэспублікі Беларусь. Нас вельмі радуе, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь змагла дастойна процістаяць спробам Захаду падпарадкаваць Мінск сваёй волі, павесці краіну па шляху палітычнай нестабільнасці, развалу эканомікі, разрыву векавых адносін з брацкімі народамі Расіі. Вы даказалі непрыяцелям Расіі і Беларусі, што Рэспубліку Беларусь і беларускі народ нельга ні купіць, ні запалохаць, ні падмануць. На любую палітычную інтрыгу Захаду Вы заўсёды знаходзілі дакладны, выразны адказ, які не пакідае ніякія надзеі! На гэта здольны толькі моцны, валявы прэзідэнт, які шчыра любіць сваю краіну і народ!" - напісаў Рамзан Кадыраў.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 17 лістапада на пытанне чачэнскага журналіста аб стварэнні з удзелам Беларусі ў Чачні інвестыцыйнай пляцоўкі для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў, што гатовы падтрымаць такую прапанову і нагадаў, што чачэнскую дэлегацыю даўно чакаюць у Мінску. "І віна тут не мая, а Рамзана, які двойчы збіраўся сюды прыехаць. Цэлая праграма была, якую мы павінны былі вывучыць у Беларусі. Але нейкія, напэўна, абставіны гэтаму перашкодзілі. Думаю, у бліжэйшы час мы сустрэнемся, і чачэнская дэлегацыя, як і дэлегацыі іншых рэгіёнаў, папрацаваўшы ў Беларусі, знойдзе для сябе штосьці цікавае. Мы гатовы рухацца ў вашу рэспубліку. Вашы магчымасці мы гатовы таксама вывучыць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларуска-чачэнскае супрацоўніцтва пара актывізаваць. "Пара нам ужо неяк наладзіць нашы адносіны, каб мы пабывалі ў Чачні, паглядзелі, што трэба чачэнскаму народу. Каб вы пабывалі ў нас. І трэба пачынаць гэты працэс. Мы чакаем вас. Трэба рабіць першыя крокі. Мы не лічым вас чужымі людзьмі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі