Поўная версія

Кабякоў і Йылдырым абмяркуюць у Мінску беларуска-турэцкія адносіны

Палітыка 13.02.2018 | 14:52
Андрэй Кабякоў. Фота з архіва
Андрэй Кабякоў. Фота з архіва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам пройдуць 14 лютага ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Перагаворы адбудуцца ў вузкім і пашыраным складах. Па іх выніках плануецца падпісанне шэрага дакументаў, у прыватнасці, пагаднення паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый, міжурадавага пагаднення аб міжнароднай змешанай перавозцы тавараў. Рыхтуецца да падпісання план мерапрыемстваў па рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Турэцкім інстытутам стандартаў.

З удзелам прэм'ер-міністраў 15 лютага пройдзе Беларуска-турэцкі дзелавы форум. Прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Турцыі абмяркуюць перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы машынабудаванне, хімічную прамысловасць, тэкстыльную галіну, дрэваапрацоўку, лагістыку, інфармацыйныя тэхналогіі. Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел не менш як 200 чалавек.

Тавараабарот Беларусі і Турцыі ў 2017 годзе склаў $942,2 млн. Асноўныя крыніцы экспарту ў Турцыю - калійныя ўгнаенні, стальныя паўфабрыкаты, прадукты нафтахіміі, сінтэтычныя валокны і ніці, сельскагаспадарчыя тавары. Асноўныя пазіцыі турэцкага імпарту - сельскагаспадарчыя тавары, вырабы лёгкай прамысловасці, сінтэтычныя ніці, кампаненты для сельскагаспадарчай тэхнікі. Па выніках 9 месяцаў 2017 года аб'ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў $40,4 млн. На тэрыторыі рэспублікі працуюць каля 300 суб'ектаў гаспадарання з турэцкім капіталам.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй устаноўлены 25 сакавіка 1992 года. У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы, у Стамбуле дзейнічае генеральнае консульства Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з установамі ААН - Мацюшэўскі
Учора 09:42
Прэзідэнт Арменіі назначыў новага пасла ў Беларусі
15 жнівеня, 16:17
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях
10 жнівеня, 11:32
У час сустрэчы. Фота МЗС Беларусь абмяркоўвае з Нігерыяй магчымасці павелічэння паставак складанатэхнічнай прадукцыі
9 жнівеня, 19:45
Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады
9 жнівеня, 19:18
У Кітаі разлічваюць на рост турпатокаў пасля ўступлення ў сілу бязвізавага пагаднення з Беларуссю
9 жнівеня, 19:10
Уладзімір Андрэйчанка Канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску вясной 2019 года
9 жнівеня, 18:34
Японія пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі ў 2019 годзе
8 жнівеня, 11:21
Мінюсты Беларусі і Саудаўскай Аравіі дамовіліся аб супрацоўніцтве
8 жнівеня, 11:10
Поўная версія