Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2018, 19:40

Каардынацыйная група ЕС-Беларусь правядзе пасяджэнне ў Беларусі

24 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэлегацыя Еўрапейскага саюза наведае Мінск 25-27 красавіка для ўдзелу ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Дэлегацыю ЕС будзе ўзначальваць Томас Майр-Хартынг, кіруючы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў. У дэлегацыю ўвойдуць прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і генеральных дырэктаратаў Еўрапейскай камісіі, адказных за пытанні еўрапейскай палітыкі суседства, энергетыкі, фінансаў і мытні.

Беларуская дэлегацыя будзе працаваць пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі, у яе ўключаны прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і іншых галіновых міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў. У сустрэчах таксама прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый і экспертнай супольнасці.

У цэнтры ўвагі на пасяджэнні будуць двухбаковыя прыярытэты партнёрства, супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, галіновыя пытанні, у тым ліку ў сферах эканомікі і фінансаў, гандлю, транспарту, мытні, мабільнасці і тэхнічнай дапамогі.

Першае пасяджэнне каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь адбылося ў Бруселі 6-7 красавіка 2016 года. Група збіраецца два разы на год, каб разгледзець спектр адносін ЕС-Беларусь і ўзгадніць далейшыя крокі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі