Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2019, 09:10

Яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 19,43 працэнта

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 19,43 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 17,74 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 21,15 працэнта, у Гомельскай - 21,01 працэнта, у Гродзенскай - 18,49 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за тры дні датэрміновага галасавання прыйшлі 19,97 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 21 працэнт, у Мінску - 17,3 працэнта.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі