Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 11:10

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі, паводле даных на 10.00, перасягнула 38 працэнтаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі, паводле даных на 10.00, склала 38,08 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала ўжо 33,8 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 40,35 працэнта, Гомельскай - 40,51 працэнта, Гродзенскай - 37,55 працэнта, Мінскай - 37,64 працэнта, Магілёўскай - 39,86 працэнта і ў Мінску - 37,32 працэнта.

Для галасавання на мясцовых выбарах створана 5 870 участкаў, з якіх 250 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ва ўмовах стацыянара, 17 - у воінскіх часцях.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў адкрыліся ў штатным рэжыме. Яны будуць працаваць з 8.00 да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш як 22 тыс. чалавек. Паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш як 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі