18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 18.00 складае 70,54 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 68,31 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 77,29 працэнта, у Гомельскай - 76,11 працэнта, у Гродзенскай - 71,57 працэнта, у Мінскай - 70,50 працэнта, у Магілёўскай - 76,99 працэнта і ў Мінску - 58,20 працэнта.
У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.
Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-