Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 17:17

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 16.00 складае больш за 63 працэнты

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 16.00 складае 63,66 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 61,41 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 69,69 працэнта, у Гомельскай - 68,19 працэнта, у Гродзенскай - 63,73 працэнта, у Мінскай - 63,58 працэнта, у Магілёўскай - 69,22 працэнта і ў Мінску - 53,93 працэнта.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі