Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 15:06

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 14.00 складае больш за 55 працэнтаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі на 14.00 складае 55,69 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 51,5 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 61,41 працэнта, у Гомельскай - 61,11 працэнта, у Гродзенскай - 55,42 працэнта, у Мінскай - 55,58 працэнта, у Магілёўскай - 58,91 працэнта і ў Мінску - 48,58 працэнта.

У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі