Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2018, 17:20

Ярмошына: колькасць моладзі сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у буйных гарадах расце

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць моладзі сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Мінску і абласных цэнтрах расце. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына перад пачаткам "Адкрытага дыялогу" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць кандыдатаў ад моладзі зусім розная. Калі гаварыць пра Мінск, то на гэтых выбарах моладзі шмат. Калі ўзяць абласныя цэнтры, то там таксама нямала. Калі сельская мясцовасць, то там, на жаль, моладзі зусім няшмат. У агульных працэнтных суадносінах колькасць маладых кандыдатаў зніжаецца. Але давайце не будзем забываць, што больш як 13 тыс. - кандыдаты ў дэпутаты сельскіх Саветаў. Яны і даюць невысокі працэнт удзелу моладзі ў выбарах. Хоць, на самай справе, калі гаварыць пра буйныя гарады, то тут працэнт удзелу моладзі расце", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна падкрэсліла важнасць удзелу моладзі ў выбарах як у якасці кандыдатаў, так і выбаршчыкаў. "Адказнасць фарміруецца з самых ранніх часоў. Удзел у выбарах - гэта перш за ўсё паказчык адказнасці перад грамадствам і дзяржавай і ўласнай сталасці", - сказала Лідзія Ярмошына.

Таксама старшыня ЦВК больш падрабязна расказала пра выбары кандыдата, за якога аддала свой голас: "З'явіліся каментарыі, абмяркоўваюць мае словы, што я прагаласавала за таго, хто паклаў буклет у маю паштовую скрыню. Маўляў, як просты смяротны мог трапіць у "Дразды". Тлумачу: мой дом знаходзіцца на адкрытай тэрыторыі, таму апусціць у паштовую скрыню лістоўку можа любы, калі б пажадаў. Проста не ўсе кандыдаты ў дэпутаты пажадалі стварыць свае ўласныя выбарчыя фонды і вырабіць друкаваную прадукцыю. Чалавек, які вырабіў друкаваную прадукцыю, дэманструе сур'ёзнае стаўленне і да выбараў, і да свайго выбрання".

Тэмай "Адкрытага дыялогу" ў Акадэміі кіравання стала "Моладзь і выбары: формула адказнасці". Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кіраўніцтва і студэнты ВНУ абмеркавалі гатоўнасць да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.

Праект БРСМ "Адкрыты дыялог" стартаваў як шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дала магчымасць моладзі Беларусі ўзнімаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі