Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 22:13

Ярмошына: кампанія вызначалася хвалепадобнай актыўнасцю

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія атрымалася неаднародная, з хвалепадобнай актыўнасцю, а ў час датэрміновага галасавання ўключала перыяды, якія нагадвалі чорны піяр. Такімі ўражаннямі аб ходзе галасавання падзялілася старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

У гэту кампанію было некалькі рэзанансных выпадкаў, калі кіраўнікі ўчастковых камісій скардзіліся на націск або з боку наглядальнікаў, або так званых незалежных СМІ. "Гэта, хутчэй, чорны піяр і націск. Усё гэта акцыі", - лічыць Лідзія Ярмошына. Яна прывяла свае назіранні: першы дзень датэрміновага галасавання быў ціхі, а ў другі і трэці была паўсюль успышка скандалаў. "Як быццам ёсць нейкі рэжысёр, які даў каманду "фас". А потым зноў спакойны, нармальны дзень", - сказала Лідзія Ярмошына.

У цэлым яна адзначыла, што не бывае дзвюх аднолькавых кампаній. Тым больш што цяпер усім кіруюць інфармацыйныя тэхналогіі, традыцыйны фармат правядзення выбараў у душэўнай атмасферы ўсё больш разбаўляецца актыўнасцю ў інтэрнэце, дзе моладзь любіць шукаць інфармацыю і мець стасункі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі