Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2019, 09:59

Японія мае намер дабіцца новых поспехаў у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю - Хірокі Такунага

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Японія мае намер дабіцца новых поспехаў у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага на мерапрымстве ў Мінску з нагоды ўступлення на пасаду новага імператара Японіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Хірокі Такунага таксама адзначыў, што ўступленне на пасаду новага імператара знамянуе сабой новую эпоху ў развіцці дзяржавы і яе адносін з іншымі краінамі.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і бяспецы Сяргей Рахманаў падкрэсліў, што Японія зрабіла вялікі скачок у сваім развіцці за апошнія гады. На яго думку, у далейшым гэта дзяржава таксама дасягне вялікіх поспехаў па ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі