Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 09:01

Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі аб "Хельсінкі-2" можа быць рэалізавана ў межах пяці гадоў - Гусман

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу можа быць рэалізавана ў межах пяці гадоў. Такое меркаванне выказаў першы намеснік генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман у "Контурах" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Гусман, важна, каб ідэя Аляксандра Лукашэнкі ажыццяўлялася паступальна. На думку эксперта, у цяперашняй сітуацыі Еўропа мае патрэбу ў новым перагаворным працэсе, фактычна яна ўжо да гэтага прыйшла. "Аляксандр Рыгоравіч, мне здаецца, вельмі дакладна ўгадаў момант. Я веру, што, скажам так, у межах пяці гадоў гэта будзе рэалізавана", - сказаў першы намеснік гендырэктара ТАСС.

Ён перакананы: размова аб "Хельсінкі-2" асабліва актуальная з улікам таго, што ў краінах Еўрасаюза да ўлады паступова прыходзіць пакаленне маладых палітыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі