Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 снежня 2016, 13:43

Харстэд: АБСЕ і Беларусь наладзілі выдатнае ўзаемадзеянне

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АБСЕ і Беларусь наладзілі выдатнае ўзаемадзеянне па шэрагу напрамкаў. Такое меркаванне сёння выказаў спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд на сустрэчы з беларускімі парламентарыямі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы размова галоўным чынам ішла аб справаздачы, якую АБСЕ прадставіла па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі і змешчаных у ёй рэкамендацыях. У той жа час Кент Харстэд адзначыў "выдатнае ўзаемадзеянне з Беларуссю па іншых напрамках акрамя выбарчага пытання". Адзін з такіх праектаў датычыцца беларускага парламента, асабліва ў частцы работы з жанчынамі-парламентарыямі.

Вяртаючыся да тэмы выбараў і магчымай карэкціроўкі выбарчага заканадаўства, Кент Харстэд сказаў, што АБСЕ гатова прапанаваць Беларусі свой экспертны вопыт. Бакі абмяняліся поглядамі на дзейнасць АБСЕ ў частцы ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід Цупрык адказаў на шэраг пытанняў дэлегацыі ПА і БДІПЧ АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі