Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2018, 09:00

Генконсульства Беларусі адкрылася ў Гуанчжоу

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця генеральнага консульства Беларусі ў горадзе Гуанчжоу (Кітай) адбылася ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

З кітайскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік губернатара правінцыі Гуандун Чжан Гуанцзюнь, прадстаўнікі МЗС Кітая, мясцовага бізнесу і грамадскасці.

На цырымоніі намеснік міністра адзначыў, што генконсульства стане сувязным мостам паміж органамі ўлады, бізнесам і грамадскасцю Беларусі і Кітая на рэгіянальным узроўні і будзе садзейнічаць падтрыманню высокай актыўнасці кантактаў паміж дзвюма краінамі.

Акрамя таго, Андрэй Дапкюнас абмеркаваў з кіраўніцтвам правінцыі Гуандун шляхі актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і паўднёвымі рэгіёнамі Кітая ў галінах турызму, спорту, інвестыцый, гандлю, культуры. Бакі выказалі гатоўнасць садзейнічаць актыўнаму падключэнню бізнесу як да праектаў двухбаковага супрацоўніцтва, так і да працэсаў сінхранізацыі эканамічнага развіцця дзвюх краін.

У час сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі з кіраўніцтвам буйной кітайскай кампаніі Wens Foodstuff Group бакі абмеркавалі шляхі і праекты супрацоўніцтва ў галіне харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі.

У Гуанчжоу таксама адбыўся беларуска-кітайскі турыстычны форум з удзелам намесніка кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, прадстаўнікоў кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, філіяла "Белінтурыст", а таксама больш як 30 прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу, органаў мясцовай улады правінцыі Гуандун і спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі