Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 снежня 2017, 17:44

Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў Марселі

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў Марселі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Пасведчанне ганаровага консула атрымаў французскі бізнесмен Фабрыс Рауль. Ён будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае дэпартаменты Буш-дзю-Рон, Вар, Верхнія Альпы, Ваклюз, Альпы Верхняга Праванса рэгіёна Праванс - Альпы - Блакітны бераг.

Ад імя пасла Беларусі ў Францыі і ганаровага консула Беларусі ў Марселі быў дадзены афіцыйны прыём з нагоды адкрыцця ўстановы. На цырымоніі прысутнічалі каля 100 гасцей, сярод якіх віцэ-мэры Марселя, прадстаўнікі палітычных, дзелавых і грамадскіх колаў, гандлёва-прамысловай палаты, консульскага корпуса Марселя, а таксама беларускай дыяспары.

Ганаровае консульства Беларусі стала 75-м консульствам, акрэдытаваным у Марселі. Сярод іх генеральныя консульствы Расіі, ЗША, Кітая, ганаровыя консульствы Аўстрыі, Венгрыі, Даніі, Літвы, Нідэрландаў, Перу, Славакіі, Чэхіі, Чылі, Швецыі, ПАР.

Напярэдадні адкрыцця консульскай установы пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчы з віцэ-мэрамі Марселя. Ён адзначыў, што раней, у 2015 годзе, пачало сваю работу ганаровае консульства Беларусі ў Ліёне, у 2016-м - у Бардо. У час перагавораў дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі візіту дзелавых колаў Марселя ў Беларусь, а таксама аб правядзенні прэзентацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных магчымасцей супрацоўніцтва з Беларуссю ў Марселі ў 2018 годзе.

Марсель - адзін з самых буйных прамысловых, навуковых і культурных цэнтраў Францыі, другі па колькасці горад у дзяржаве. Рэгіён Праванс - Альпы - Блакітны бераг - адзін з ключавых гандлёва-эканамічных рэгіёнаў краіны, ВУП якога складае 151 млрд еўра (7 працэнтаў ад ВУП Францыі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі