Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 мая 2024, 10:55

Галоўчанка: ва ўмовах санкцый мэтавая задача - дасягненне рэальнага тэхналагічнага суверэнітэту

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах санкцый мэтавай задачай з'яўляецца дасягненне рэальнага тэхналагічнага суверэнітэту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні разглядаецца пытанне эфектыўнасці выкарыстання ў 2023 годзе сродкаў інавацыйных фондаў. Раман Галоўчанка адзначыў, што гэта не першы разгляд такога пытання. "Двойчы да яго звярталіся ў красавіку і кастрычніку мінулага года, і гэта ўвага цалкам апраўдана", - сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што ва ўмовах санкцый мэтавая і стратэгічная задача - гэта дасягненне рэальнага тэхналагічнага суверэнітэту. "Рэспубліканскі цэнтралізаваны і мясцовыя інавацыйныя фонды і механізмы іх выкарыстання - гэта адзін з інструментаў вырашэння гэтых задач шляхам стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей і ўкаранення перадавых імпартазамяшчальных тэхналогій", - упэўнены кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання гэтых фінансавых інструментаў былі прыняты пэўныя рашэнні. "Магу сказаць, што мы дасягнулі пэўных вынікаў. Рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд другі год запар асвойваецца на ўзроўні больш як 95 працэнтаў. Ёсць дадатная дынаміка ў частцы асваення мясцовых інавацыйных фондаў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі