Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 20:12

Галасаванне на мясцовых выбарах у Беларусі завершана

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання завершана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для галасавання на мясцовых выбарах было створана 5 870 участкаў - яны закрыліся ў 20.00.

Участковыя камісіі пачалі падлік галасоў. Падвесці папярэднія вынікі плануецца да раніцы 19 лютага.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама (на 18.00), удзел у галасаванні прынялі больш за 4 882 786 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Яўка склала 70,54 працэнта.

МУС Беларусі не паведамляе аб якіх-небудзь правапарушэннях на выбарчых участках. У сувязі з правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў асабовы склад органаў унутраных спраў быў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Усяго ў спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі