Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2018, 09:00

Форум у Мінску стане ўнікальнай магчымасцю для абмену вопытам рэалізацыі МУР - Аміна Махамед

21 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця стане ўнікальнай магчымасцю для абмену вопытам у гэтай сферы, заявіла 20 лютага журналістам першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аміна Махамед адзначыла, што будзе рада скарыстацца ўнікальнай магчымасцю сустрэцца са спецыялістамі самага высокага ўзроўню, якія займаюцца рэалізацыяй МУР. Ведамі, якія ёй удасца атрымаць у час форуму ў Мінску, першы намеснік генеральнага Сакратара ААН мае намер падзяліцца з экспертамі з іншых краін пасля вяртання ў Нью-Ёрк. "Калі мы калектыўна бяром на сябе абавязацельствы, то нам трэба забяспечваць партнёрства і сумесна вырашаць праблемы, якія ў сённяшнім свеце становяцца ўсё больш складанымі", - падкрэсліла яна.

Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН звярнула ўвагу, што Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў у беларускай сталіцы якраз на гэта і нацэлены. "У Мінску плануецца абмеркаваць не толькі ўжо зробленае, але і праблемы, а таксама выпрацаваць шляхі іх вырашэння", - сказала Аміна Махамед.

Як паведамлялася, першы намеснік Генеральнага сакратара ААН прыбыла ў Беларусь па запрашэнні нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР віцэ-спікера Савета Рэспублікі Мар'яны Шчоткінай. У час сустрэчы ў ліпені 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку яна прапанавала Аміне Махамед прыняць удзел у Рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў. Ён пройдзе ў Мінску 21-22 лютага і збярэ дэлегацыі больш як з 40 краін. Гэта высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмяркуюць праблемныя пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Такі дыялог будзе садзейнічаць распаўсюджванню лепшай сусветнай практыкі і інавацыйных падыходаў у сферы дасягнення МУР, стане платформай для стварэння рэгіянальнай сеткі нацыянальных каардынатараў па МУР.

Парадак дня-2030 дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае ў сябе спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо зрабіла шэраг важных крокаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Выбудавана нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Работа ў сферы дасягнення МУР праводзіцца дзяржавай ва ўзаемадзеянні з бізнес-коламі, грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі