Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 студзеня 2018, 12:28

Еўракамісар Хан 30 студзеня наведае Беларусь

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан 30 студзеня з візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту плануюцца сустрэчы Ёханеса Хана з кіраўніцтвам урада і Міністэрства замежных спраў Беларусі, у час якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕС, уключаючы перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Акрамя таго, размова пойдзе аб умацаванні палітычнага дыялогу па лініі Беларусь - ЕС. Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, трэба будзе абмеркаваць і іншыя аспекты ўзаемаадносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі