Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2016, 11:29

Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах. Аб гэтым ён заявіў журналістам сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі свайго прыезду ў Мінск, турэцкі лідар ацаніў як плённыя праведзеныя перагаворы на вышэйшым узроўні. "Гэта сустрэча мае вялікае значэнне, і яна была вельмі эфектыўнай, - лічыць Рэджэп Таіп Эрдаган. - Па выніках перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам было падпісана 9 двухбаковых дакументаў па розных напрамках. Акрамя таго, была дадзена ацэнка нашым адносінам у розных напрамках".

Прэзідэнт Турцыі асаблівую ўвагу звярнуў на пастаўленую задачу па дасягненні ўзаемнага тавараабароту ў аб'ёме $1 млрд. "Нам гэта, несумненна, удасца", - перакананы Прэзідэнт Турцыі.

Ён таксама сказаў, што, акрамя ўжо вызначаных на перспектыву новых напрамкаў супрацоўніцтва, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу і актывізаваць кантакты ў фінансавай і банкаўскай сферах, аж да магчымасці гандлю ў нацыянальных валютах.

Акрамя таго, турэцкі лідар назваў важным намечанае на пачатак 2017 года пасяджэнне змешанай беларуска-турэцкай гандлёва-эканамічнай камісіі, дзе трэба будзе канкрэтызаваць дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі