Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2017, 13:08

Эквадор і Беларусь умацоўваюць нарматыўную базу інвестыцыйнага супрацоўніцтва

10 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Эквадор і Беларусь умацоўваюць нарматыўна-прававую базу, у тым ліку для пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Гэта адзначыў часовы павераны ў справах Эквадора ў Беларусі Фернанда Гусман сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды Дня абвяшчэння незалежнасці Эквадора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў, што Эквадор зацікаўлены ў збліжэнні з Беларуссю, у прыватнасці, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. На яго думку, важным складнікам з'яўляецца таксама двухбаковае культурнае ўзаемадзеянне.

На цырымоніі было адзначана, што 10 жніўня 1809 года з'яўляецца гістарычнай датай не толькі для Эквадора, але і ўсяго кантынента. Паколькі менавіта ў гэты дзень быў створаны першы незалежны ўрад Эквадора, што паклаў пачатак вызваленчай барацьбе лацінаамерыканскіх краін за сваю незалежнасць.

У мерапрыемстве, якое адбылося ў мінскім скверы імя Сімона Балівара, прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзяржорганаў, дыпкорпуса, грамадскасці.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі