Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лістапада 2019, 09:32

Эксперты ўзгаднілі праект новай Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праектаў Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў і плана асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі адбылося ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Эканамічнага суда Садружнасці, Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, Савета міністраў унутраных спраў і Выканкама СНД.

Эксперты разгледзелі паступіўшыя ад дзяржаў прапановы і заўвагі да праектаў дакументаў. Па выніках сустрэчы было вырашана лічыць узгодненым на экспертным узроўні праект Канцэпцыі далейшага развіцця СНД. Работа над планам асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі будзе прадоўжана на наступным экспертным пасяджэнні, якое адбудзецца ў студзені 2020 года ў Мінску.

Канцэпцыя далейшага развіцця СНД была прынята ў кастрычніку 2007 года з мэтай павышэння практычнай аддачы ад інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Дакумент прадугледжвае эвалюцыйнае ўдасканаленне Садружнасці, захаванне яе шматпрофільнага характару, гарманічнае развіццё ўсіх існуючых і новых сфер узаемадзеяння.

Рашэнне аб пачатку работы па актуалізацыі Канцэпцыі было прынята на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў у красавіку 2018 года ў Мінску. Пры гэтым кардынальна мяняць дакумент не плануецца, прапануецца толькі адаптаваць яго да сучасных рэалій і патрэбнасцей узаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі