Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лютага 2019, 10:40

Экс-паслу Расіі ў Беларусі Сурыкаву ўручаны ордэн Пашаны

8 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі ордэн Пашаны ўручаны 7 лютага ў Маскве былому паслу Расіі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву. Урачыстая цырымонія адбылася ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Сурыкаў удастоены гэтай высокай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх інтэграцыйных і двухбаковых сувязей, умацаванне саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй.

Уручаючы ордэн, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сказаў, што Аляксандр Сурыкаў з'яўляецца паслядоўным і актыўным прыхільнікам умацавання ўсяго спектра беларуска-расійскага супрацоўніцтва, развіцця саюзнага будаўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. "Яго пазіцыя заўсёды была прынцыповай, іншым разам даволі вострай", - адзначыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што на працягу 12 гадоў работы ў Мінску Аляксандр Сурыкаў праводзіў актыўную работу па паглыбленні двухбаковага партнёрства, забеспячэнні роўнасці правоў беларусаў і расіян, умацаванні дружбы паміж двума братэрскімі народамі.

Аляксандр Сурыкаў выказаў удзячнасць Беларусі і яе Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за высокую ацэнку сваёй работы. "Я заўсёды адчуваў у Беларусі сябе як дома, уражанні ад работы засталіся вельмі добрыя", - падзяліўся Аляксандр Сурыкаў. Ён таксама выказаў гатоўнасць і ў далейшым аказваць любую дапамогу ў справе развіцця беларуска-расійскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі