Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 верасня 2017, 15:46

Дыпламаты Беларусі і Польшчы абмяркуюць у Мінску развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Польшчы адбудуцца 22 верасня ў Мінску, дыпламаты абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных арганізацыях", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

У час перагавораў таксама будуць абмеркаваны графікі кантактаў на міжведамасным узроўні і каардынацыя ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі