Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2019, 18:15

Для Беларусі важна далейшае развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння з КНР - Дапкюнас

16 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для Беларусі важна далейшае развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння з КНР. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сёння на вечары ў Доме дружбы з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праз два тыдні кітайскі народ і шматлікія сябры Кітая ў свеце будуць адзначаць знамянальную дату - 70-годдзе ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Свята гэта вялікае, - адзначыў намеснік міністра. - Багатая гісторыя Кітая налічвае доўгія тысячагоддзі. Аднак адраджэнне кітайскай дзяржавы сем дзесяцігоддзяў таму на новых сацыяльных прынцыпах адкрыла сапраўды знамянальны этап у гісторыі краіны".

Ён падкрэсліў, што за 70 гадоў народ Кітая дабіўся ўражальных поспехаў у эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах. Імкліва і няўхільна расце ўплыў і заслужаны аўтарытэт гэтай краіны на сусветнай арэне. Дзякуючы працавітасці народа і мудрасці дзяржаўнага кіраўніцтва Кітай сёння зноў становіцца эканамічным, тэхналагічным і культурным цэнтрам свету, якім ён не раз быў у сваёй даўняй гісторыі.

"Поспехі палітыкі кітайскага кіраўніцтва ў забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту і пабудове грамадства сярэдняга дастатку прыцягваюць і натхняюць многія краіны ў свеце, - прадоўжыў Андрэй Дапкюнас. - Зачароўвае не толькі суразмерны ролі і месцу Кітая ў свеце ўражальны маштаб пераўтварэнняў, але не ў меншай ступені - смеласць і настойлівасць у правядзенні рэформ".

Паводле яго слоў, актыўна цікавіцца вопытам Кітая, уважліва яго вывучае і пераймае і Беларусь. "Кітай жа адказвае на гэты інтарэс міжнароднай супольнасці тым, што прымае на сябе ўсё больш адказнасці перад сваімі партнёрамі, у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" будуе новы тып міждзяржаўных адносін на ўзаемавыгаднай, раўнапраўнай аснове. У Кітаі гавораць: "Калі наканавана, то сустрэнуцца няглядзячы на вялікую адлегласць, калі не суджана, то і седзячы адзін насупраць аднаго не пазнаёмяцца". Нягледзячы на велізарную адлегласць, якая раздзяляе нашы краіны, культурныя і моўныя адрозненні, Беларусь і Кітай не проста сустрэліся - нашы краіны сустрэліся, каб заставацца добрымі сябрамі назаўсёды", - прадоўжыў намеснік міністра.

Гэты вечар, як і мінулагодняе памятнае мерапрыемства ў гасцінных сценах Дома дружбы з нагоды 40-годдзя рэформ адкрытасці ў Кітаі, - важны элемент двухбаковага супрацоўніцтва. Намеснік міністра выказаў удзячнасць Беларускаму таварыству дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі за работу па ўмацаванні чалавечых узаемаадносін паміж беларускім і кітайскім народамі.

Андрэй Дапкюнас перадаў ад Міністэрства замежных спраў шчырыя пажаданні міру, дабра і дабрабыту дружалюбнаму кітайскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі