Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 кастрычніка 2017, 13:10

Дэпутаты Парламенцкага сходу абмяркуюць распрацоўку Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы

16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ход распрацоўкі Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы будзе разгледжаны на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, якое пройдзе 24 кастрычніка ў Калінінградзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сходу.

"Дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб ходзе распрацоўкі Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы і аб выніках правядзення вучэнняў "Захад-2017", - адзначылі ў прэс-службе.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць таксама пытанні далейшага развіцця ўзаемадзеяння пагранічных, мытных і міграцыйных ведамстваў Беларусі і Расіі на граніцы Саюзнай дзяржавы з краінамі Еўрапейскага саюза. Акрамя таго, яны разгледзяць напрамкі ўдасканалення транспартнай бяспекі на тэрыторыі СД.

Да ўдзелу ў рабоце камісіі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў абароны і МУС Беларусі і Расіі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Федэральнай службы бяспекі Расіі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, міністэрстваў транспарту Беларусі і Расіі.

Праграмай візіту дэпутатаў у Калінінградскую вобласць прадугледжаны сустрэчы са старшынёй Калінінградскай абласной Думы Марынай Аргеевай, з членамі Камітэта Калінінградскай абласной Думы па міжнародных і міжрэгіянальных адносінах, бяспецы і правапарадку, а таксама наведванне кадэцкай школы-інтэрната "Кадэцкі марскі корпус".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі