Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2018, 15:21

Дэпутаты пачынаюць работу над папраўкамі ў закон аб дзяржслужбе

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачынаюць работу над папраўкамі ў закон аб дзяржслужбе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Дзмітрый Гобараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Гобарава, законапраект паступіў літаральна напярэдадні, дэпутаты пачалі над ім працаваць. Папраўкі будуць рыхтавацца сумесна з усімі зацікаўленымі.

Як паведамлялася, для аналізу ўсёй дзеючай нарматыўнай базы ў сферы дзяржслужбы была створана рабочая група з вучоных і экспертаў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава не выключала, што з'явіцца новы дакумент - кодэкс або статут дзяржаўнага служачага. Дакумент, паводле яе слоў, не абавязкова павінен быць аб'ёмным, "пяць-шэсць пунктаў, якія сталі б настольнай кнігай для дзяржслужачага".

Прэзідэнт паставіў задачу, каб абмяркоўваемыя дакументы пачалі працаваць з 1 студзеня 2019 года. У лістападзе рабочая група плануе прадставіць вынікі кіраўніку дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі