Поўная версія

Датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах пачынаецца сёння ў Беларусі

Палітыка 13.02.2018 | 09:11
Сяргей і Вольга Авечкіны з сынам Ягорам на ўчастку для галасавання нумар 5 у Віцебску
Сяргей і Вольга Авечкіны з сынам Ягорам на ўчастку для галасавання нумар 5 у Віцебску

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання пачынаецца сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Як растлумачылі ў Цэнтрвыбаркаме, такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Тым, хто 18 лютага будзе за мяжой, у ЦВК рэкамендуюць пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі краіны не прадугледжана.

Для таго, каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад'явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Ваеннаслужачыя тэрміновай службы могуць прагаласаваць па ваенным білеце, дзяржслужачыя - па службовым пасведчанні, студэнты - па студэнцкім білеце. Бюлетэнь выдадуць пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), даведкі органаў унутраных спраў (для тых, хто згубіў пашпарт) і пасведчання на права жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

У залежнасці ад месца жыхарства чалавеку для выбрання дэпутатаў у адпаведныя абласны, базавы і першасны ўзроўні Саветаў выдадуць да трох бюлетэняў. У ЦВК нагадалі аб змесце і правілах іх запаўнення. У іх змешчаны прозвішчы, імёны, імёны па бацьку кандыдатаў у дэпутаты ў алфавітным парадку, а таксама іх біяграфічныя даныя. Пры галасаванні неабходна паставіць любы знак у квадраце справа ад прэтэндэнта, якога выбаршчык хацеў бы бачыць на пасадзе дэпутата. Калі выбар так і не ўдалося зрабіць, то выбаршчыку неабходна паставіць знак у квадраце справа ад слоў "Супраць усіх кандыдатаў".

У выпадку ўдзелу ў выбарах аднаго кандыдата ў дэпутаты ў бюлетэні будзе прапанавана прагаласаваць "За" або "Супраць" яго, паставіўшы знак у адпаведным квадраце.

Запоўнены бюлетэнь апускаецца ў спецыяльную скрыню для галасавання.

Калі пры запаўненні бюлетэня была дапушчана памылка, неабходна звярнуцца да члена выбарчай камісіі за паўторнай выдачай бюлетэня. Пры атрыманні чыстага сапсаваны здаецца члену ўчастковай камісіі і пагашаецца ва ўстаноўленым парадку.

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Санака Самарасінха і Уладзімір Макей. Фота МЗС Садзейнічанне ААН у рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў Беларусі па дасягненні МУР абмеркавана ў МЗС
20 красавіка, 18:32
Адкрыццё офіса ЮНІДА ў Беларусі абмяркоўвалася ў МЗС
20 красавіка, 17:51
МЗС Беларусі адзначае анахранізм у падыходах Еўрапарламента па беларускай тэматыцы
20 красавіка, 14:01
Беларусь і Аман абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы ІТ і інавацый
20 красавіка, 09:05
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі і гендырэктар СЕ па дэмакратыі абмеркавалі напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва
20 красавіка, 09:00
Беларусь выступае за ўзважаны падыход па пытаннях міжнароднай праблематыкі - дэкан ФМА
19 красавіка, 18:34
Фота з архіва "Белая Русь" накіравала ў ЦВК прапановы па ўдасканаленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў
19 красавіка, 15:59
Уклад Беларусі ў рэалізацыю Еўрапейскай культурнай канвенцыі вельмі адчувальны - прадстаўнік СЕ
19 красавіка, 15:05
Мясніковіч прапанаваў Грузіі актывізаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва
19 красавіка, 14:55
Поўная версія