Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 студзеня 2018, 09:27

Дапкюнас абмеркаваў з паслом В'етнама рэалізацыю сумесных праектаў

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі Ле Анем, паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні падтрымання міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні, развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.

Асаблівая ўвага ўдзелена ўзаемадзеянню ў прамысловасці, у прыватнасці ажыццяўленню праекта па зборцы тэхнікі МАЗ у В'етнаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі