Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 лютага 2018, 09:35

Далейшыя крокі па абмене ўтрымліваемымі асобамі абмярковаліся на пасяджэнні ТКГ у Мінску

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымыя далейшыя крокі па абмене ўтрымліваемымі асобамі абмяркоўваліся на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ў Мінску. Аб гэтым паведаміў 31 студзеня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабочая група па гуманітарных пытаннях яшчэ раз адзначыла абмен утрымліваемымі асобамі ў канцы снежня мінулага года як вялікае дасягненне. У прысутнасці Віктара Мядзвядчука група абмеркавала магчымыя далейшыя крокі", - сказаў Марцін Сайдзік.

Адным з асноўных пытанняў эканамічнай рабочай групы было аднаўленне работы аператара мабільнай сувязі Vodafone ва Украіне на тэрыторыі АРДВ (Асобныя раёны Данецкай вобласці). "Бакі згадзіліся, што гэта жыццёва важна для грамадзянскага насельніцтва па абодва бакі ад лініі сутыкнення. Неабходна тэрмінова знайсці рашэнне - гэта сапраўды комплексная праблема, - адзначыў дыпламат. - Акрамя таго, удзельнікі эканамічнай групы прадоўжылі абмеркаванне пытанняў водазабеспячэння ў сістэмах "Карбаніт" і "Вада Данбаса", пагашэння запазычанасці былым супрацоўнікам Украінскай чыгункі ў АРДВ і АРЛВ. Таксама абмяркоўваліся пытанні экалагічнай бяспекі, звязаныя з затапленнем вугальных шахт у зоне канфлікту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі