Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 сакавіка 2018, 11:28

Чарговае пасяджэнне беларуска-чэшскай камісіі па развіцці супрацоўніцтва пройдзе ў маі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбудзецца ў маі ў Беларусі. Пытанні яго правядзення абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Чэхіі Валерыя Курдзюкова з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі, сустаршынёй камісіі Эдуардам Муржыцкы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння сумеснай камісіі.

Эдуард Муржыцкы адзначыў, што развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю з'яўляецца доўгатэрміновым прыярытэтам для Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі. Намеснік міністра падкрэсліў наяўнасць значнага патэнцыялу для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі