Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2019, 17:53

Больш як 20 працэнтаў кандыдатаў у дэпутаты ўжо стварылі выбарчыя фонды - ЦВК

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 20 працэнтаў кандыдатаў у дэпутаты ўжо адкрылі спецыяльныя рахункі для збору добраахвотных ахвяраванняў у выбарчыя фонды. Аб гэтым у відэаінтэрв'ю на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што амаль 139 чалавек адкрылі рахункі для стварэння асабістых фінансавых фондаў, за кошт якіх яны будуць купляць эфірны час, вырабляць друкаваную прадукцыю. "Гэта ўжо больш як 20 працэнтаў ад усіх кандыдатаў", - сказала яна, удакладніўшы, што лічба змяняецца літаральна кожную гадзіну.

Вялікая колькасць кандыдатаў (на першым месцы Мінск) звярнулася з заяўкамі аб тым, што яны будуць праводзіць адкрытыя агітацыйныя мерапрыемствы. Частка прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты звярнулася з заявамі аб прадастаўленні закрытых памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі. Тут лідзіруе Мінская вобласць.

Лідзія Ярмошына лічыць, што першыя інфармацыйныя спрэчкі паміж кандыдатамі ў дэпутаты не за гарамі, паколькі некаторыя ўспрымаюць гэту кампанію як барацьбу з абвінавачаннямі. "Зразумела, гэта можа выклікаць папрокі ў тым, што яны парушаюць правілы, якія прадугледжаны арт. 47 Выбарчага кодэкса, дзе змешчаны абмежаванні, чаго не павінна быць у перадвыбарнай агітацыі і прапагандзе. Таму тут, я думаю, таксама хутка ўсё забурліць", - адзначыла яна.

Прадугледжаныя ў Выбарчым кодэксе абмежаванні не датычацца сацыяльных сетак. "Але калі кандыдат у дэпутаты будзе і ў сацсетках дапускаць у сваіх выступленнях паклёп, абразы, распальваць сацыяльную варожасць, заклікаць да насільнага звяржэння канстытуцыйнага ладу - гэта падстава для адмены рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты", - растлумачыла старшыня ЦВК.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі