Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 ліпеня 2018, 12:12

Бесчалавечныя акты насілля ў Сірыі не павінны заставацца без жорсткай рэакцыі сусветнай супольнасці - МЗС Беларусі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асуджае ўчыненыя 25 ліпеня жорсткую тэрарыстычную атаку групоўкі "Ісламская дзяржава" і нападзенні банд тэрарыстаў на населеныя пункты ў наваколлі сірыйскага горада Эс-Сувейда, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр. Аб гэтым гаворыцца ў заяве на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Бесчалавечныя акты насілля ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва ў Сірыі не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці, адной з прыярытэтных задач якой павінна быць барацьба з тэрарыстычнымі і экстрэмісцкімі групоўкамі", - заявілі ў міністэрстве.

У ведамстве падкрэсліваюць, што паслядоўна выступаюць за ўстанаўленне міру на сірыйскай зямлі і будуць заўсёды непрымірымымі да любых праяў тэрарызму.

"Намі з глыбокім болем успрынята паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых сярод сірыйскіх грамадзян. Выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі