Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2017, 13:50

Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон "Аб барацьбе з тэрарызмам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Пётр Атрошчанка, законапраектам удасканальваюцца механізмы прадухілення і спынення тэрарыстычнай дзейнасці.

У прыватнасці, удакладняецца азначэнне тэрміна "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Таксама прапануецца аднесці да суб'ектаў, якія ажыццяўляюць непасрэдна барацьбу з тэрарызмам, Узброеныя Сілы Беларусі і вызначыць іх кампетэнцыю пры ажыццяўленні гэтай функцыі.

Закон "Аб барацьбе з тэрарызмам" дапаўняецца тэрмінам "крытычна важныя аб'екты" і яго азначэннем, а таксама палажэннямі, якія вызначаюць парадак выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі па барацьбе з тэрарызмам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі