Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 жніўня 2017, 17:52

Беларускія дэпутаты на асенняй сесіі ратыфікуюць міжнародныя дакументы з Грузіяй і Суданам

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на асенняй сесіі плануюць разгледзець законапраекты аб ратыфікацыі двух міжнародных дакументаў - з Грузіяй і Суданам, яны абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камісіі Валерый Варанецкі.

Першы з праектаў закона прадугледжвае ратыфікацыю міжурадавага пагаднення Беларусі і Грузіі аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый. Як растлумачыў Валерый Варанецкі, пагадненне было падпісана ў сакавіку 2017 года і накіравана на стварэнне прававой асновы двухбаковых адносін у галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абавязуюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для інвестараў, прадастаўляць узаемным інвестыцыям справядлівы і раўнапраўны рэжым, абарону і бяспеку.

Другі праект закона - аб ратыфікацыі дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам. Дагавор быў падпісаны ў студзені 2017 года і накіраваны на далейшае ўмацаванне дружалюбных сувязей дзвюх дзяржаў. У ім прапісана, што Беларусь і Судан будуць выбудоўваць адносіны на аснове ўзаемнай павагі, незалежнасці, суверэнітэту. Прадугледжваецца раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, гуманітарнай і іншых галінах. Паводле слоў Валерыя Варанецкага, ратыфікацыя будзе садзейнічаць развіццю сувязей паміж парламентамі і іншымі выбранымі органамі, пашырэнню прамых кантактаў, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў.

"На пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах было прынята рашэнне прапанаваць Палаце прадстаўнікоў уключыць у парадак дня трэцяй сесіі гэтыя пытанні і рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць названыя законапраекты", - дадаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі