Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2018, 17:56

Беларускі парламент пачне разгляд змяненняў у закон аб СМІ на вясенняй сесіі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі парламент пачне разгляд змяненняў у закон аб СМІ на вясенняй сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай навацыяй законапраекта, які шырока абмяркоўваецца ў журналісцкім асяроддзі, Павел Лёгкі назваў упарадкаванне работы СМІ ў інтэрнэце. У закон аб СМІ ўводзіцца шэраг новых тэрмінаў, у тым ліку "сеткавае выданне", "інтэрнэт-рэсурс". Да сеткавых, згодна з законапраектам, будуць належаць выданні, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Павел Лёгкі падкрэсліў, што яна будзе добраахвотнай. "Ніхто не абавязвае інтэрнэт-рэсурсы, якія вырабляюць і распаўсюджваюць кантэнт, станавіцца сеткавымі рэсурсамі", - сказаў ён. Але ў такім выпадку тыя, хто захоча працаваць па-ранейшаму, не змогуць прэтэндаваць на абавязковую акрэдытацыю на афіцыйныя мерапрыемствы.

Мінінфарм прапануе распаўсюдзіць цяпер дзеючы парадак рэгістрацыі на інтэрнэт-рэсурсы. "Мы хочам, каб усе працавалі ў адзіных, роўных умовах", - адзначыў Павел Лёгкі. Пакуль даволі многія інтэрнэт-рэсурсы працуюць у фармаце традыцыйных СМІ і ў той жа час не нясуць такой жа, як яны, адказнасці, не падпадаючы пад дзеянне закона аб СМІ.

Законапраект прадугледжвае шэраг іншых важных новаўвядзенняў. Так, асобна прапісана забарона на распаўсюджванне інфармацыі, якая прапагандуе самагубства, схіляе да яго. Немалая частка навел прысвечана абароне дзяцей і незаконнага распаўсюджвання іх асабістых даных. Прапануецца таксама ўвесці ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта дасць магчымасць абараніць уладальнікаў сеткавых выданняў, якія рызыкуюць быць прыцягнутымі да адказнасці за размяшчэнне на іх старонках паклёпу або іншай процізаконнай інфармацыі. Акрамя таго, у дакуменце ўлічаны іх патрабаванні прыраўнаваць супрацоўнікаў такіх рэсурсаў да журналістаў традыцыйных СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі