Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2019, 18:22

Беларуска-казахстанскія адносіны застануцца дружалюбнымі і брацкімі - Ертысбаеў

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-казахстанскія адносіны застануцца дружалюбнымі і брацкімі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, каменціруючы змяненні, што адбыліся ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў важнасць далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Паводле яго слоў, паказчык беларуска-казахстанскага тавараабароту дасягае прыкладна $1 млрд. Шмат беларускіх тавараў паступае ў Казахстан, у сваю чаргу казахстанскі бок зацікаўлены ў пашырэнні паставак прадукцыі ў Беларусь.

Кіраўнік дыпмісіі звярнуў увагу на той факт, што ў Казахстане будзе прадоўжаны знешнепалітычны і ўнутраны курс развіцця краіны, які праводзіў Нурсултан Назарбаеў. Ён дабравольна склаў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта з 20 сакавіка.

Выкананне прэзідэнцкіх абавязкаў перайшло да Касым-Жамарта Такаева, які да гэтага быў старшынёй Сената Казахстана. Пасол падкрэсліў, што ён наведваў Мінск у час сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і сустракаўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Пасол таксама адзначыў важнасць таго, што змена кіраўніка Казахстана праходзіць у атмасферы стабільнасці. Паводле яго слоў, для казахстанскага народа важна, што Нурсултан Назарбаеў застаецца ў палітыцы. Ён будзе ўзначальваць Савет бяспекі Казахстана. Сталіца Казахстана Астана ў яго гонар перайменавана ў Нурсултан. Акрамя таго, Назарбаеву прысвоена званне народнага героя Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі