Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2017, 12:09

Беларусаў сярод пацярпелых у Манчэстэры няма - МЗС

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных беларускага пасольства ў Вялікабрытаніі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Манчэстэры няма. Такая інфармацыя размешчана ў твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў, паведамляе БЕЛТА.

Раней у знешнепалітычным ведамстве рэкамендавалі беларусам, якія знаходзяцца ў Манчэстэры, прытрымлівацца ўказанняў мясцовых улад і не наведваць месца інцыдэнту.

Як паведамлялася, узрыў прагрымеў у комплексе "Манчэстэр-арэна", дзе выступала папулярная амерыканская спявачка Арыяна Грандэ, вечарам 22 мая. Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, тэракт, ахвярамі якога сталі 22 чалавекі, учыніў смяротнік. Тэракт на "Манчэстэр-арэне" стаў самым буйным у Вялікабрытаніі пасля трагедыі ў лонданскім метро ў 2005 годзе, калі загінулі больш за 50 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі