Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2017, 12:24

Беларусь застаецца перакананым прыхільнікам інтэграцыі - Макей

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь застаецца рашучым і перакананым прыхільнікам інтэграцыі і прапануе мінскую пляцоўку для ўмацавання ўзаемасувязей і збліжэння інтэграцыйных працэсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый краін - удзельніц Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рэчышчы гэтага падыходу старшынства Беларусі ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве таксама накіравана, галоўным чынам, на пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе. Гэта ўключае ў сябе шэраг скразных тэм, такіх як развіццё транспартнай інфраструктуры, збліжэнне норм і стандартаў, звязаных з мытным рэжымам і гандлем, падтрымка эканамічнага развіцця на муніцыпальным і рэгіянальным узроўнях. У той жа час поспех ва ўсебаковым выкарыстанні такіх узаемасувязей непарыўна звязаны з больш высокім узроўнем адукацыі, шырокім міжкультурным дыялогам і актыўнымі міжасобаснымі кантактамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў міністра, цяперашняе мерапрыемства ў Мінску (сустрэча намеснікаў міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы) мае асаблівае значэнне, паколькі з'яўляецца дэбютнай сустрэчай у такім фармаце, праводзіцца ў адной са сталіц краін "Усходняга партнёрства". Больш таго, яго напаўненне і вынікі будуць асабліва актуальныя для маючай адбыцца праз некалькі тыдняў нарады міністраў замежных спраў у Варшаве. "Абедзве гэтыя сустрэчы прадастаўляюць нам своечасовую магчымасць для абмеркавання патэнцыяльнага сумеснага ўкладу нашых краін у бягучы еўрапейскі парадак дня з асаблівым акцэнтам на рэгіён Усходняга суседства ЕС", - заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што практычнае ўзаемадзеянне паміж Вышаградскай групай і краінамі "Усходняга партнёрства" становіцца як ніколі актуальным. Гэтыя субрэгіянальныя інтэграцыйныя ініцыятывы аб'ядноўваюць дзяржавы, якія, знаходзячыся паміж важнейшымі цэнтрамі сіл Еўропы, традыцыйна імкнуцца да самавызначэння і ўстойлівага развіцця. "Такое геаграфічнае становішча гэта адначасова і праклён, і выгада, - канстатаваў Уладзімір Макей. - Яго негатыўны бок - у большым уплыве знешніх фактараў, што выклікае асаблівы непакой у кантэксце напружанай абстаноўкі ў рэгіёне".

У той жа час гэта становішча, прадоўжыў міністр, адкрывае шырокія магчымасці для гандлю, сумяшчальнасці і міжкультурнага дыялогу, што павышае значнасць краін у фарміраванні будучага Еўропы. "Знаходзячыся на геапалітычным водападзеле, нашы дзяржавы маюць уласны важкі голас у тым, што неабходна выбудоўваць - масты або новыя раздзяляльныя лініі. У сувязі з гэтым я цвёрда перакананы, што мець нават палавінчатую, слабую і непаваротлівую інтэграцыю лепш, чым аддацца ўладзе прывідаў халоднай вайны. Вяртанне заслон не прывядзе нас ні да эканамічнага працвітання, ні да вырашэння складаных рэгіянальных праблем", - падкрэсліў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі