Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2018, 19:35

Беларусь запрашае ЕЭК ААН да практычнага садзейнічання ў стварэнні сеткі нацкаардынатараў па МУР

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь запрашае Еўрапейскую эканамічную камісію (ЕЭК) ААН да практычнага садзейнічання ў стварэнні сеткі нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС па выніках пасяджэння палітычнага форуму высокага ўзроўню па тэме дасягнення МУР на рэгіянальным узроўні.

Удзел у сустрэчы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прыняла часовы павераны ў справах Беларусі пры ААН Ірына Вялічка. "Яна запрасіла ЕЭК ААН падключыцца да практычнага садзейнічання ў стварэнні партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па МУР для абмену вопытам і лепшай практыкай, - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства. - Беларускі дыпламат адзначыла важную ролю ЕЭК ААН у забеспячэнні ўстойлівасці на нацыянальным узроўні і, у прыватнасці, яе штогадовага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці - унікальнай пляцоўкі для абмену перадавым вопытам краін рэгіёна па дасягненні МУР".

Ірына Вялічка прадставіла асноўныя вынікі рэгіянальнага форуму каардынатараў па МУР, які прайшоў у лютым бягучага года ў Мінску. Яна заклікала развіваць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні для дасягнення Мэт.

На сустрэчу ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сабраліся кіраўнікі рэгіянальных эканамічных камісій ААН, уключаючы выканаўчага сакратара ЕЭК ААН Вольгу Алгаераву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі