Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2017, 12:24

Беларусь занепакоена незбалансаванасцю двухбаковага гандлю з Кітаем - Лукашэнка

18 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь занепакоена незбалансаванасцю двухбаковага гандлю з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне вельмі непакоіць - і вы, напэўна, гэта заўважылі - незбалансаванасць нашага двухбаковага гандлю. Вельмі прасіў бы вас удзяліць сур'ёзную, пільную ўвагу гэтаму пытанню як у рамках работы беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, так і на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, парламентарыяў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў Чжан Дэцзяну дэталёва абмеркаваць развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, у тым ліку ў гандлёвай, інвестыцыйнай і фінансавай сферах. У прыватнасці, размова ішла аб прыцягненні інвестараў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", узаемадзеянні ў банкаўскім сектары.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі павінна было абмеркаваць з кіраўніком кітайскага парламента некалькі канкрэтных пытанняў, якія маюць для Беларусі прынцыповае значэнне. "З іншага боку, яны будуць іміджавымі праектамі для Кітайскай Народнай Рэспублікі ў цэнтры Еўропы. Калі вы палічыце патрэбным нас падтрымаць, беларускі народ ніколі гэта не забудзе і будзе вам вельмі ўдзячны", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі