Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2019, 11:14

Беларусь заклікае палітыкаў у Літве стрымаць ваяўнічы запал і ўзяць на ўзбраенне міралюбівы тон

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі лічаць беспадстаўнымі і празмерна эмацыянальнымі некаторыя ацэнкі, якія прысутнічаюць у дакладзе дэпартамента дзяржаўнай бяспекі і дэпартамента разведкі Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы "Нацыянальная ацэнка пагроз 2019". Адпаведную заяву ў адказ на просьбу БЕЛТА пракаменціраваць названы дакумент зрабіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэй Шупляк.

"Гэты дакумент не заслугоўваў бы асаблівай увагі, калі б у ім не было столькі шмат месца ўдзелена Беларусі. Беспадстаўныя, празмерна эмацыянальныя ацэнкі, замена доказаў, заснаваных на фактах, гучнымі фразамі зняважлівага толку, відаць, даўно ўжо сталі фірменным знакам асобных літоўскіх палітыкаў. Напярэдадні шматлікіх выбарных кампаній, запланаваных у Літве на вясну бягучага года, верагодна, некаму выгадна - дзеля сваіх вузкакарпаратыўных і вузкапартыйных інтарэсаў - убіваць клін у адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што палітыка Беларусі ў адносінах да Літвы - добразычлівая і цалкам самастойная - грунтуецца на старажытнай мудрасці, якая гаворыць: "Суседзяў нам дае Бог". "Нашы народы жылі, жывуць і будуць жыць побач, узбагачаючы адзін аднаго ўзаемавыгадным эканамічным супрацоўніцтвам, культурным узаемапранікненнем, ды і проста чалавечымі сувязямі", - адзначыў Андрэй Шупляк.

"Літоўскім партнёрам важна зразумець і засвоіць абсалютны імператыў знешняй палітыкі нашай краіны: пагроза суседзям ніколі не будзе ісці з тэрыторыі Беларусі. Заклікаем палітыкаў у Літве стрымаць ваяўнічы запал і ўзяць на ўзбраенне больш міралюбівы тон. Наш рэгіён мае патрэбу ў міры і згодзе, а не распальванні нянавісці", - рэзюмаваў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У апублікаваным літоўскім бокам дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца аб пагрозах нацыянальнай бяспецы, у тым ліку ваеннай, якая можа ісці з тэрыторыі Беларусі, ставіцца пад сумненне здольнасць краіны праводзіць цалкам незалежную палітыку, а таксама змешчана традыцыйная крытыка будаўніцтва Беларускай АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі