Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2018, 10:07

Беларусь выступіла за ўзмацненне практычнай аддачы ад "Усходняга партнёрства" на форуме ў Бруселі

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ў час удзелу ў Бруселі ў штогадовай сустрэчы старшых службовых асоб ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацнення практычнай аддачы ад гэтай пляцоўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў у якасці аднаго з асноўных дакладчыкаў на пленарнай сесіі, прысвечанай удасканаленню дзейнасці "Усходняга партнёрства" ў святле вынікаў праведзенага ў 2017 годзе саміту.

У час пленарнай часткі мерапрыемства і тэматычных дыскусій Алег Краўчанка выклаў падыходы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці ністытуцыянальнай структуры "Усходняга партнёрства". У прыватнасці, беларускі прадстаўнік зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацнення практычнай аддачы ад ініцыятывы, яе арыентацыі на канкрэтныя і адчувальныя праекты ў такіх сферах, як транспарт, энергаэфектыўнасць, развіццё інфармацыйных тэхналогій.

Алег Краўчанка заклікаў да далейшага выкарыстання "Усходняга партнёрства" ў якасці пляцоўкі для раўнапраўнага дыялогу паміж ЕС і краінамі-партнёрамі для ўмацавання ўзаемнага даверу і бяспекі ў рэгіёне. Намеснік міністра замежных спраў пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць Беларусі да перагавораў па новым базавым пагадненні з Еўрапейскім саюзам.

На пляцоўцы форуму беларускі прадстаўнік сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі, "Усходнім партнёрстве", Цэнтральнай Азіі і АБСЕ Люкам Дэвінем, з намеснікам кіраўніка генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Катарынай Мацернавай. Алег Краўчанка таксама прыняў удзел у кансультацыях кіраўнікоў дэлегацый шасці краін - партнёраў "Усходняга партнёрства" з пасламі па асаблівых даручэннях шэрага дзяржаў ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі