Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 лютага 2018, 15:52

Беларусь выступіла з ініцыятывай аб прызнанні ў ААН ролі Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя праекта сумеснай беларуска-гандураскай рэзалюцыі аб прызнанні ў сістэме ААН ролі Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў пры ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Рэзалюцыю плануецца прыняць на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Ініцыятыву прадставілі намеснік міністра замежных спраў Беларусі, член асацыяцыі Андрэй Дапкюнас, а таксама старшыня асацыяцыі, пастаянны прадстаўнік Гандураса пры ААН Мэры Элізабет Флорэс Флейк. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянныя прадстаўнікі пры ААН, кіраўніцтва арганізацыі.

Мэта рэзалюцыі - інстытуцыяналізацыя асацыяцыі ў ААН і адлюстраванне яе ролі ва ўстанаўленні сувязей паміж дзяржавамі-членамі праз умацаванне атмасферы даверу і адкрытасці, што, у сваю чаргу, будзе садзейнічаць дасягненню мэт Статута ААН.

"Развіццё Беларуссю такіх неканфрантацыйных і стваральных ініцыятыў падтрымлівае пазітыўны імідж нашай краіны як паслядоўнага донара стабільнасці, адкрытасці і яднання на міжнароднай арэне", - адзначылі ў МЗС.

Міжнародная асацыяцыя пастаянных прадстаўнікоў пры ААН была заснавана ў Нью-Ёрку ў 1988 годзе. Мэты асацыяцыі - служыць форумам паміж былымі і дзеючымі пастаяннымі прадстаўнікамі пры ААН, падтрымліваць сувязь паміж імі і выступаць у якасці каардынацыйнага цэнтра для іх удзелу ў дзейнасці розных міжнародных інстытутаў і форумаў. Членамі асацыяцыі з'яўляюцца больш за 200 былых і дзеючых кіраўнікоў місій пры ААН.-0-

Фота МЗС РБ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі