Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2018, 18:34

Беларусь выступае за ўзважаны падыход па пытаннях міжнароднай праблематыкі - дэкан ФМА

19 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мэтанакіравана праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку і выступае за ўзважаны падыход у вырашэнні пытанняў міжнароднай праблематыкі. Аб гэтым сказаў дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Шадурскі, выступаючы сёння ў час работы секцыі ФМА на 75-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прафесар падкрэсліў, што цяперашняя міжнародная сітуацыя падвяргаецца турбулентнасці, выклікі і пагрозы набываюць усё новыя формы. У гэтых умовах для рэгіёна вельмі важнай у тым ліку з'яўляецца стабільнасць у Беларусі, а таксама яе міратворчыя ініцыятывы. Ён адзначыў, што менавіта моладзі трэба будзе будаваць будучае краіны і таксама рэалізоўваць яе знешнепалітычны і знешнеэканамічны вектар.

У навуковай канферэнцыі на факультэце міжнародных адносін БДУ працуюць 67 секцый, заяўлена каля 700 дакладаў. Гэта сведчыць аб вялікай зацікаўленасці студэнтаў, маладых вучоных у абмеркаванні пытанняў самай рознай знешнепалітычнай праблематыкі. Студэнцкая канферэнцыя дае магчымасць выкрышталізаваць ідэі, інавацыі, якія, цалкам магчыма, будуць у перспектыве задзейнічаны ў практычнай плоскасці, лічыць прафесар.

У ліку тэм, што абмяркоўваюцца на канферэнцыі, - знешняя палітыка Беларусі, дзяржавы Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі ў міжнародных адносінах, палітычныя трансфармацыі на Блізкім і Сярэднім Усходзе, глабальныя праблемы сусветнай палітыкі і міжнародная бяспека.

На ФМА 18 красавіка стартаваў Тыдзень студэнцкай навукі, які прадоўжыцца да 24 красавіка. У час мерапрыемства запланавана серыя сустрэч, круглых сталоў, навуковых прэзентацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі