Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 чэрвеня 2018, 18:58

Беларусь выступае за развіццё лічбавай і транспартнай узаемасувязі ў рэгіёне ЦЕІ

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за развіццё лічбавай і транспартнай узаемасувязі ў рэгіёне Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Увагу на гэтым акцэнтаваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў у час сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц ЦЕІ ў харвацкім Спліце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На пленарным пасяджэнні Яўген Шэстакоў падкрэсліў значнасць і запатрабаванасць Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы як платформы для развіцця дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы для ўмацавання рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.

Асаблівы акцэнт ён зрабіў на неабходнасці развіцця лічбавай і транспартнай узаемазвязанасці ў рэгіёне ЦЕІ, падтрымкі ўстойлівага эканамічнага развіцця краін - удзельніц ініцыятывы.

Беларускі дыпламат таксама адзначыў важнасць сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Еўропе, пашырэння партнёрства ЦЕІ з іншымі міжнароднымі структурамі.

На пасяджэнні прынята рашэнне перадаць у 2019 годзе старшынства ў ЦЕІ Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі