Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 ліпеня 2018, 11:21

Беларусь вітае кантакты сусветных лідараў для зніжэння напружанасці ў палітыцы - Макей

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вітае кантакты сусветных лідараў для зніжэння напружанасці ў палітыцы. Аб гэтым 22 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп 16 ліпеня правялі ў Хельсінкі двухбаковыя перагаворы. "Мы вітаем любыя кантакты паміж сусветнымі лідарамі, якія садзейнічалі б зніжэнню ўзроўню напружанасці, канфрантацыі, якія сёння прысутнічаюць у сусветнай палітыцы", - абазначыў пазіцыю Мінска Уладзімір Макей.

"У любым выпадку выйграла справа міру, стабільнасці і бяспекі. Нават калі існуюць нейкія палітычныя, гандлёва-эканамічныя цяжкасці ў адносінах паміж тымі ці іншымі дзяржавамі, блокамі, няма іншага выйсця з тупіковай сітуацыі, чым дыялог", - падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па выніках перагавораў з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным заявіў, што адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам ніколі не былі горшымі, чым на сённяшні дзень, аднак сітуацыя змянілася пасля расійска-амерыканскага саміту ў Хельсінкі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін застаўся задаволены вынікамі перагавораў з амерыканскім калегам Дональдам Трампам. Ён назваў іх вельмі паспяховымі і карыснымі, адзначыў шчырую і дзелавую атмасферу, у якой яны прайшлі. Лідары разгледзелі бягучы стан і перспектывы расійска-амерыканскіх адносін, ключавыя пытанні міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі